Беларусь гатова да правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў маі 2014 года, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік" - паведамляе БЕЛТА Гатовы дзве арэны, рэканструяваны і падрыхтаваны да здачы ў эксплуатацыю будынак Нацыянальнага аэрапорта, створаны камфортныя ўмовы для пражывання ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату. Таксама прыняты меры для належнага медыцынскага, інфармацыйнага, турыстычнага, транспартнага і культурнага забеспячэння ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату. Гатовы для аказання неабходнага аб'ёму паслуг прадпрыемствы грамадскага харчавання і вытворцы сувенірнай прадукцыі, створаны неабходныя ўмовы для зручнага ўезду-выезду ўдзельнікаў і гасцей форуму ў пунктах пропуску на дзяржаўнай граніцы".Асаблівая ўвага, паводле слоў віцэ-прэм'ера, удзяляецца пытанням гарантавання бяспекі як у месцах правядзення асноўных мерапрыемстваў чэмпіянату, так і ў цэлым у Мінску і рэспубліцы.