На буйным форуме паказана ўсё, што звязана з будаўніцтвам, рамонтам або перапланіроўкай - ад праектавання да дызайну інтэр'еру. Сёлета ў рамках экспазіцыі ўпершыню прайшоў дзелавы форум. Яго ўдзельнікі абмеркавалі рэфармаванне будгаліны і задачы на будучыню. На выставачнай пляцоўцы "Будэкспа" свае тавары і паслугі прапаноўваюць больш за 160 найбуйнейшых кампаній з Беларусі, Расіі, Латвіі, Германіі, Польшчы і іншых краін.