Беларусь прэзентавала інвестыцыйныя магчымасці на Міжнароднай выставе нерухомасці і інвестыцый MIPIM - 2014 у Канах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пасольства Беларусі ў Францыі. Падчас мерапрыемства, пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка расказаў прадстаўнікам замежнага бізнесу пра умовы інвесціравання і новыя магчымасці для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Падчас выставы Павел Латушка таксама правёў сустрэчы з прадстаўнікамі шэрага кампаній Францыі, Расіі, Сербіі, Індыі і іншых краін, зацікаўленых у супрацоўніцтве з Беларуссю.