Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Мардовіі прапрацаваць новыя варыянты кааперацыі для выпуску высокатэхналагічнага канкурэнтаздольнага беларуска-расійскага прадукту. Пра гэта ён паведаміў на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Мардовія Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Волкавым.На думку кіраўніка дзяржавы, эканомікі Беларусі і Мардовіі шмат у чым дапаўняюць адзін аднаго. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што аб'ёмы ўзаемнага гандлю Беларусі з Мардовіяй летась знізіліся больш чым у два разы і склалі каля $ 50 млн. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што неабходна пераадолець негатыўныя тэндэнцыі і аднавіць узровень гандлёва-эканамічных адносін. Беларусь гатова забяспечваць мардоўскіх партнёраў шырокім спектрам аўтамабільнай, дарожна-будаўнічай, сельскагаспадарчай, пасажырскай, камунальнай тэхнікі.