Прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана пацвярджаюць намер падпісаць дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза у раней устаноўленыя тэрміны - не пазней за май 2014 года. Гэта пацвердзілі кіраўнікі дзяржаў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пры стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза нельга паўтарыць сумны вопыт фарміравання адносін у СНД.