Будзе разгледжаны ўвесь спектр актуальных пытанняў, якія тычацца развіцця беларуска-латвійскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва -эканамічнай, транспартна-транзітнай і гуманітарнай сферах, а таксама тэматыка адносін Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку напярэдадні старшынства Латвіі ў ЕС у першым паўгоддзі 2015 года і правядзення Рыжскага саміту ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Плануецца , што падчас знаходжання ў Рызе Уладзімір Макей наведае Рыжскі свабодны порт і сумеснае беларуска-латвійскае прадпрыемства "МТЗ-Сэрвіс".