Дачка беларускага паэта Аркадзя Куляшова прэзентавала ў Мінску кнігу аб сваім бацьку. У кнізе пад назвай "Лясному рэху праўду раскажу…" Валянціна Куляшова дзеліцца ўспамінамі пра бацьку. Тут і старонкі яго радаслоўнай, яркія ўспаміны з дзяцінства, і першае каханне, і шлях у літаратуру, і сяброўства з многімі пісьменнікамі. Прэзентацыя кнігі адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і прымеркавана да 100-гадовага юбілею Аркадзя Куляшова