Цырымонія ўшаноўвання герояў XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы прайшла ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы біятланістцы Дар’і Домрачавай зорку Героя Беларусі. Алімпійскія чэмпіёны Антон Кушнір і Ала Цупер і бронзавы прызёр Олімпіяды Надзея Скардзіна ўзнагароджаны ордэнамі Айчыны III ступені.