Пра гэта ішла размова на сустрэчы намесніка старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча з прэзідэнтам Лейпцыгскай гандлёва-прамысловай палаты Вольфгангам Топфам. Прадстаўнікі дзелавых колаў Германіі найперш зацікаўлены ва ўзаемадзеянні з партнёрамі з Беларусі у вытворчасці спецыялізаванага абсталявання, экалагічна чыстых прадуктаў, біягазавых установак.