У ліцэі БДУ завяршыўся навукова-інжынерны конкурс сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў, пераможцы якога атрымалі права прадстаўляць Беларусь на міжнародным фінальным этапе конкурсу ў маі гэтага года. Свае навуковыя работы і праекты прадставілі 90 школьнікаў з усіх абласцей Беларусі. Маладыя навукоўцы падрыхтавалі даследаванні па біялогіі, экалогіі, энергазберагальных тэхналогіях, хіміі, інфарматыцы, матэматыцы, фізіцы, электратэхніцы і механіцы. Значная частка праектаў накіравана на выкарыстанне ў паўсядзённым жыцці.