У маі на пляцоўцы каля Палаца спорту пройдзе рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет",які збярэ ўдзельнікаў з усіх куткоў краіны. На кірмашы можна будзе не толькі набыць аўтарскія вырабы, але і паўдзельнічаць у майстар-класах. Таксама да сусветнага першынства рыхтуецца адкрыццё выставы сучаснага мастацтва. Акрамя таго, за тыдзень да пачатку ЧС па хакеі ўсе музейныя ўстановы краіны пяройдуць на новы рэжым работы - прымаць наведвальнікаў тут будуць не толькі днём, але і ноччу.