У Мінску прайшло пасяджэнне дзелавых Саветаў па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве Беларусі і Літвы. Абмяркоўвалі інвестыцыйны мікраклімат, перавагі транспартнай лагістыкі нашых краін, рэалізацыю інвестпраектаў у Беларусі. Вынікам дзелавога візіту літоўскай дэлегацыі стала падпісанне мемарандумаў аб супрацоўніцтве з удзелам літоўскага капіталу на агульную суму 130 млн еўра. Літоўскія інвестары выказалі зацікаўленасць у набыцці і рэканструкцыі Бялыніцкага пратэінавага завода, магчымай рэалізацыі праекта па будаўніцтве камбікормавага завода і ўзвядзенні сонечнай электрастанцыі ў Мядзелскім раёне.