Пра гэта ішла размова на сустрэчы пасла Беларусі ў Эфіопіі Дзмітрыя Куптэля з дзяржаўным міністрам водных рэсурсаў і энергетыкі Эфіопіі Ато Вондыму Тэкле. Бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння як у галіне энергетыкі, так і ірыгацыі. Асаблівая ўвага - магчымасцям паставак беларускай кар'ернай, дарожна-будаўнічай і іншай тэхнікі, а таксама энергаабсталявання ў Эфіопію.