МЗС Беларусі бачыць прыкметы пацяплення адносін з ЗША і перадумовы для вываду ўзаемадзеяння з ЕС на новы ўзровень.


           Міністэрства замежных спраў Беларусі адзначае пазітыўныя змены ў адносінах з ЕС і ЗША. Пра гэта гаворыцца ў Аглядзе вынікаў знешняй палітыкі і дзейнасці МЗС за 2013. Як лічаць у беларускім знешнепалітычным ведамстве, "раўнапраўны, недыскрымінацыйны ўдзел Беларусі ў саміце "Усходняга партнёрства" ў Вільнюсе заклаў аснову для далейшай работы з Еўрасаюзам і вывадзе адносін на новы ўзровень". Важным складнікам ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС ў 2014 годзе стануць перамовы па заключэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі. Пэўныя пазітыўныя змены ў 2013 годзе намеціліся ва ўзаемадзеянні са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Так, у снежні быў арганізаваны першы за апошнія гады візіт у Беларусь высокапастаўленай дэлегацыі дзярждэпартамента ЗША.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动