Магчымасць стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Егіптам і Мытным Саюзам абмеркаваў у егіпецкім МЗС пасла Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў.


       Пасол Беларусі абмеркаваў у егіпецкім МЗС магчымасць стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Егіптам і Мытным Саюзам. Тэма стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Егіптам і Мытным саюзам сярод іншых разглядалася на сустрэчы пасла Беларусі ў Егіпце Сяргея Рачкова з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па эканамічных пытаннях Магдзі Радзі. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў галіне машынабудавання, энергетыкі, нафтахіміі, сельскай гаспадаркі. Была падкрэслена важнасць правядзення чарговага пасяджэння сумеснай беларуска-егіпецкай гандлёвай камісіі, а таксама стварэння двухбаковага савета дзелавога супрацоўніцтва. Адбыўся абмен інфармацыяй аб прыярытэтах Беларусі і Егіпта ў міжнародных эканамічных арганізацыях. Бакі дамовіліся аб пашырэнні супрацоўніцтва па пытаннях устойлівага развіцця, энергетыкі і клімату.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动