Беларусь адзначае стагоддзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Да юбілея народнага паэта Беларусі прымеркаваны выпуск імянной паштовай маркі, памятнай манеты з серабра, а таксама міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, што прайшла ў Акадэміі навук і сабрала каля сотні навукоўцаў з розных краін свету. Акрамя таго, рыхтуецца поўны збор твораў народнага паэта і ладзяцца шматлікія выставы.