Трэці беларуска-германскі энергетычны форум у 2014 годзе пройдзе ў Мінску. Пытанне падрыхтоўкі да гэтага мерапрыемства ў ліку іншых абмяркоўвалася на сустрэчы ў Берліне пасла Беларусі Андрэя Гіро са старшынёй праўлення Германскага энергетычнага агенцтва (ДЭНА) Штэфанам Колерам. Разгледжаны магчымасці двухбаковага інстытуцыйнага ўзаемадзеяння па энергетычнай тэматыцы ў 2014 годзе, у тым ліку ў рамках двухбаковай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях. У прыватнасці, ўзгоднена правядзенне з удзелам ДЭНА падчас XIX Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, міжнароднай спецыялізаванай выставы "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра." і Беларускага энергетычнага і экалагічнага кангрэса Трэцяга беларуска-германскага энергетычнага форуму, а таксама семінара па біягазавай тэматыцы ў рамках міжнароднай спецыялізаванай выставы "Белагра-2014".