Навукоўцы Інстытута хіміі і новых матэрыялаў распрацавалі пакрыццё для тэлевізараў, якое дазваляе ствараць 3D эфект. Праект рэалізаваны па дагаворы з кампаніяй LG. Сума кантракта - $ 100 тыс. Матэрыял распрацаваны і выкарыстоўваецца ў тэставым рэжыме.Калі кампанію LG задаволіць беларуская распрацоўка, будзе вырашацца пытанне аб пастаўцы матэрыялу, або, як варыянт, будзе створана сумеснае прадпрыемства па вытворчасці 3D плёнкі.