Энцыклапедыя беларускага хакея будзе прэзентавана 5 лютага падчас XXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Выданне прысвечана 20- годдзю развіцця хакея суверэннай Беларусі і чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які пройдзе ў маі ў Мінску Акрамя таго, на XXI Мінскай міжнароднай выставе будзе прэзентаваны шэраг іншых знакавых праектаў. Сярод іх - выданне "Кніжная культура . Ветка" , якая працягвае серыю "Энцыклапедыя рарытэтаў" . У кнізе прадстаўлены унікальныя помнікі Веткаўскай кніжнай культуры з некалькіх музейных і прыватных збораў. Падчас выставы ў зоне прэзентацый калектыўнай экспазіцыі Беларусі будзе прадстаўлена таксама факсімільнае выданне знакамітага Баркалабаўскага летапісу. Гасцямі форуму стануць прадстаўнікі 23 краін.