У адносінах Беларусі з Захадам наладзіўся дыялог, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі буйнейшых беларускіх СМІ. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што наша краіна ніколі не будзе сябраваць з Захадам супраць Расіі, і аналагічна развіццё беларуска-расійскіх адносін не будзе весціся на шкоду супрацоўніцтву на заходнім вектары.