Нацыянальны стэнд Беларусі ўпершыню будзе прадстаўлены на міжнароднай выставе турызму, адпачынку і спорту Adventur, якая пройдзе на гэты тыдні ў Вільнюсе.
Галоўнай тэмай Adventur ў гэтым годзе стане сямейны адпачынак. У цэнтры ўвагі таксама будуць рэкрэацыйныя і экскурсійныя паездкі за мяжу, дзелавыя замежныя паездкі, індывідуальны турызм, актыўны адпачынак. Плануецца, што будзе прадстаўлена больш за 200 экспанентаў з 15 краін. Сёлета таксама плануецца ўдзел Беларусі ў міжнародных турыстычных выставах у Стамбуле, Тэль-Авіве, Берліне, Маскве, Лондане і Варшаве.