Першы ў нашай краіне цэнтр Інстытута караля Седжона адкрыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Адкрыццё такога цэнтра дасць магчымасць умацаваць супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэяй у сферы адукацыі , паспрыяе папулярызацыі карэйскай мовы і культуры.
На базе цэнтра студэнты БДУ змогуць бясплатна прайсці моўную падрыхтоўку па карэйскай мове і бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі гэтай краіны. Там будуць вучыцца выкладчыкі карэйскай мовы для навучальных устаноў , а таксама праводзіцца навуковыя , культурныя мерапрыемствы і конкурсы.