Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч наведае з афіцыйным візітам Кітай. Запланаваны афіцыйныя перамовы з прэм'ерам Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Кэцянам, старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, сакратаром парткама правінцыі Хэйлунцзян Ван Сянькуем, а таксама дзелавымі коламі гэтай правінцыі і Харбіна.
У рамках візіту пройдзе прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцей Беларусі, а таксама Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.
Па выніках візіту бакі маюць намер падпісаць шэраг міжнародных дакументаў.