Прыняты рэспубліканскі бюджэт на гэты год. На Нацыянальным прававым інтэрнэт–партале афіцыйна апублікаваны закон "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год”. Згодна з дакументам, даходы рэспубліканскага бюджэту вызначаны ў аб'ёме Br128,6 трлн - столькі ж прагназуюцца і расходы. Важнейшыя сацыяльныя расходы - адукацыя і ахова здароўя - у структуры бюджэту прырастаюць. Асноўная задача бюджэтнай палітыкі ў гэтым годзе - забеспячэнне макрафінансавай збалансаванасці і дасягненне параметраў фінансавай бяспекі дзяржавы.