На працягу тысячагоддзяў Ражаство з'яўляецца сведчаннем перамогі духоўнага пачатку, крыніцай стварэння і натхнення. Гэта вялікае свята адорвае кожнага дзіўным пачуццём таямніцы новага і цудоўнага, аб'ядноўвае людзей у высокіх думках і памкненнях, - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксанра Лукашэнкі з нагоды Ражаства Хрыстова. Кіраўнік дзяржавы пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, добрага настрою, поспеху ў справах і пачынаннях, каб жыватворнае святло Ражаства азарала іх дамы, святло і згода нязменна панавалі на роднай зямлі.