На пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 25 снежня ў Маскве, удзел у якім прыме Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, плануецца разгледзець асноўныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў розных сферах. На парадку дня больш за дзесяць пунктаў. Яны тычацца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2014 год, праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, забеспячэння роўных правоў грамадзян у сацыяльнай сферы, узаемадзеяння ў галіне культуры, падрыхтоўкі да святкавання ў 2014-15 гадах 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.