24 снежня – 215 гадоў спаўняецца з дня нараджэння паэта, публіцыста і асветніка Адама Міцкевіча.

        Еўрапейцы - палякі, літоўцы і нават чэхі - лічаць яго сваім Песняром. А ён - выхадзец з Беларусі, які ў сваёй творчасці апеў нашу мову, гісторыю і культуру. Ён нарадзіўся пад Навагрудкам, вучыўся ў Вільні. Шмат, часам вымушана, падарожнічаў, знаходзячыся ў выгнанні. Сучаснік і сябар Пушкіна, з якім яго радніў не толькі талент, але лад жыцця - Адам Бернард - быў рамантыкам і рэвалюцыянерам. Сябраваў з дзекабрыстамі. Вядомы як аўтар балад і эпічных паэм "Пан Тадэвуш", "Дзяды". Асноўны захавальнік беларускіх фондаў Адама Міцкевіча - Дзяржаўны музей-архіў літаратуры і мастацтвы. Калекцыя ўтрымлівае каля сотні дакументаў, у асноўным гэта копіі, але самы каштоўны экземпляр -  гранкі паэмы Міцкевіча "Пан Тадэвуш" у перакладзе Дуніна-Марцінкевіча.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动