Упершыню ў гісторыі Папа Рымскі перадаў у нашу краіну дакумент на беларускай мове.

        Гэта падзяка за служэнне Касцёлу, адрасаваная беларусцы Ядвізе Пастарнак, якая жыве ў вёсцы Муляры. Вілейскага раёна. У гады ганенняў на царкву гэта жанчына захоўвала крыж ад капліцы, якая была разабрана савецкімі ўладамі ў 1960-я гады. Акрамя таго, Ядвіга Пастарнак арганізавала вакол сябе людзей, дзякуючы чаму можна было праводзіць богаслужэнні перад вялікімі святамі. Таксама яна разам з іншымі прыхаджанамі была на пахаваннях, спявала малітвы. Гэта ў той час было адзінай магчымай формай хрысціянскага пахавання", - растлумачылі ў Рымска-Каталіцкай Царкве. Таксама дадалі, што жанчына малілася за каталікоў і праваслаўных. Дакумент быў перададзены Ядвізе Пастарнак ва ўрачыстай абстаноўцы Апостальскім нунцыем у Беларусі, архібіскупам Клаўдыа Гуджэроці.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动