Выхад на ВУП у $ 30 тыс. на аднаго жыхара магчымы ў 2016 годзе. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч падчас сумеснага пасяджэння Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода. Па словах Пятра Пракаповіча, гэта патрэбна для забеспячэння ўстойлівага дадатнага сальда знешняга гандлю. У ліку галоўных праблем, якія стаяць перад урадам, віцэ-прэм’ер назваў павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што для Беларусі складваюцца добрыя ўмовы для нарошчвання экспартнага патэнцыялу, паколькі паляпшаецца эканамічная сітуацыя ў ЕС і іншых краінах.