Кіраўнікі МЗС краін АДКБ абмеркавалі каардынацыю падыходаў да супрацоўніцтва з АБСЕ. Нефармальная сустрэча адбылася ў Кіеве на палях міністэрскай сустрэчы АБСЕ. У цэнтры ўвагі былі рэгламент падрыхтоўкі сумесных заяў дзяржаў - членаў АДКБ, а таксама ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках і ўзаемная падтрымка кандыдатур у кіруючыя органы міжнародных арганізацый. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся меркаваннямі аб адносінах сваіх краін да выбудоўвання дыялога з АБСЕ, абмеркавалі каардынацыю падыходаў да развіцця супрацоўніцтва з гэтай арганізацыяй. З АБСЕ ў АДКБ складваецца даволі паспяховае ўзаемадзеянне. Стан і перспектывы супрацоўніцтва з АБСЕ ў цэлым выклікаюць задавальненне, сведчаць аб росце ўзаемнай зацікаўленасці і ўзаемнага даверу, - падвёў вынікі нефармальнай сустрэчы ў Кіеве генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.