Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі развіваецца для абароны Саюзнай дзяржавы. Як заявіў у Маскве намеснік міністра абароны Расіі Анатоль Антонаў, галоўная задача ведамстваў сёння - сумяшчальнасць Узброеных Сіл і іх гатоўнасць да патэнцыяльных пагроз. У найбліжэйшы час краіны павінны падрыхтаваць дакументы, неабходныя для размяшчэння ў Беларусі расійскай ваеннай базы, якая разглядаецца як складнік аб'яднанай сістэмы СПА.