Беларуская дакументальная стужка "Брацкая свечка" рэжысёра Ірыны Волах названа лепшым фільмам кінафестывалю "Раданеж" - адзінага ў Расіі агляду рэлігійнага кіно і тэлепраграм. Форум праходзіў у Маскве. Карціна Ірыны Волах паказвае старажытны абрад, які захаваўся толькі ў вёсцы Лука Столінскага раёна. Пасля Ражжаства, напярэдадні Новага года па старым стылі, мужчыны збіраюцца разам, каб зрабіць вялікую свечку ў якасці ахвяры на храм, размінаюць воск рукамі і размаўляюць пра жыццё.