У Беларусі прапануецца стварыць адзіную сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі

          У Беларусі прапануецца стварыць адзіную сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі, у якую ўвойдуць агульныя і гаспадарчыя суды. Узначаліць гэту сістэму Вярхоўны суд. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытанню ўдасканалення дзейнасці судоў і органаў юстыцыі.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што па яго даручэнню Адміністрацыяй Прэзідэнта і створанай групай на чале з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Валерыем Міцкевічам сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі прапрацаваны магчымыя варыянты ўдасканалення судовай сістэмы і ўнесены прынцыповыя прапановы.
Прэзідэнт адзначыў, што прапануецца стварыць менавіта адзіную сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі (а не проста механічна аб'яднаць) на прынцыпова новай, пажадана, аснове.
        Размова таксама ідзе аб тым, каб перадаць ствараемай судовай сістэме функцыі па арганізацыйнаму, матэрыяльна-тэхнічнаму і кадраваму забеспячэнню судоў. Прапануецца таксама аб'яднаць судовых выканаўцаў у адзіную службу ў рамках Міністэрства юстыцыі. Ёсць шэраг і іншых, больш другарадных прапаноў. Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння перш чым прымаць рашэнні, хацеў бы пачуць аб'ектыўную ацэнку гэтых прапаноў. "Хацелася б пачуць усе станоўчыя і адмоўныя моманты аб'яднання агульных і гаспадарчых судоў, выпрацаваць механізм вырашэння іншых пытанняў, непарыўна звязаных з такім пераўтварэннем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动