Беларусь і Азербайджан зацікаўлены ў развіцці двухбаковых сувязей у аграпрамысловым сектары. Гатоўнасць бакоў ва умацаванні такога ўзаемадзеяння, а таксама існуючы для гэтага патэнцыял абмяркоўваліся на восьмым пасяджэнні Міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Пасяджэнне прайшло ў Баку 12 лістапада. Удзельнікі разгледзелі шырокі спектр пытанняў двухбаковага гандлёва -эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі. Не засталася без увагі і рэалізацыя праектаў па сумеснай вытворчасці гатовых лекаў, узаемадзеяння ў гуманітарнай сферы, развіцці дагаворна -прававой базы.