Рэспубліка Карэя зацікаўлена ў бязвізавым рэжыме з Беларуссю, - паведаміў падчас паездкі ў Віцебск пасол гэтай краіны ў Беларусі Ян Жунг Мо. Дыпламат адзначыў, што нядаўна падпісана пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж Рэспублікай Карэя і Расіяй, урад Рэспублікі Карэя мае намер прадоўжыць гэту работу ў адносінах з іншымі краінамі, у тым ліку з Беларуссю, - сказаў ён. Адмена віз будзе садзейнічаць актыўнаму развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Карэі ва ўсіх сферах, у тым ліку ў галіне турызму, гандлю і інвесціравання, падкрэсліў Ян Жунг Мо.