Крокі па актывізацыі беларуска - суданскіх адносін у розных сферах абмеркаваў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Судана ў Расіі і Беларусі Омер Дахаб Фадлам Махамедам.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі адзначыў, што пашырэнню ўзаемадзеяння будзе спрыяць абмен візітамі беларускіх і суданскіх дэлегацый рознага ўзроўню, а таксама правядзенне ў Хартуме ў наступным годзе другога пасяджэння сумеснай беларуска - суданскай камісіі па гандлёва -эканамічным супрацоўніцтве.
Пасол Судана ў сваю чаргу пацвердзіў зацікаўленасць яго краіны ў пашырэнні сувязей з Беларуссю ў гандлёва -эканамічнай сферы , узмацненні ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях , а таксама удасканаленні дагаворна -прававой базы адносін.