Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Аляксандрам Гур'янавым знаходзіцца з візітам у Бразіліі.
У горадзе Бразіліа абмеркаваны дынаміка і перспектывы супрацоўніцтва паміж беларускімі прадпрыемствамі і бразільскімі партнёрамі. Асаблівая ўвага нададзена рэалізацыі праекта па стварэнні ў Бразіліі зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў і арганізацыі супрацоўніцтва па пастаўках у рэгіён калійных угнаенняў.
Дасягнуты дамоўленасці аб актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння і візіце дэлегацыі дзелавых колаў штата Парана ў Беларусь.