Беларусь мае намер прыцягваць французскія інавацыйныя тэхналогіі для будаўнічай галіны. Тэма развіцця двухбаковых сувязей у будаўніцтве і прасоўвання беларускай прадукцыі на французскі рынак абмяркоўвалася на сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з дэлегацыяй Саюза будаўнікоў Беларусі. Яна прымае удзел у Міжнародным будаўнічым салоне BATIMAT - адной з найбуйнейшых і самых прэстыжных профільных выстаў у Еўропе. Удзел беларускіх будаўнічых арганізацый у выставе накіраваны на прыцягненне ў Беларусь інавацыйных тэхналогій для будаўнічай індустрыі, усталяванне перспектыўных бізнес- кантактаў з вядучымі кампаніямі Францыі. Зараз на будаўнічы рынак Францыі пастаўляецца ў асноўным прадукцыя Беларускага металургічнага завода: трубы, дрот, пракат, цвікі і іншыя тавары. Таксама экспартуюцца піламатэрыялы і сталярныя будаўнічыя вырабы .