Правядзенне форуму сёлета супала з 85- годдзем "Беларусьфільма" і 40- годдзем беларускай анімацыі. З нагоды двайного свята пройдуць выставы Музея гісторыі беларускага кіно "40 гадоў. Гісторыя беларускіх анімацыйных мультфільмаў " , "Гісторыя ў кадрах" , "70 гадоў з дня нараджэння беларускага рэжысёра Міхаіла Пташука" . Таксама адбудзецца цырымонія гашэння юбілейнай серыі паштовых марак, прысвечанай айчыннай мультыплікацыі. Фільм афіцыйнага адкрыцця фестывалю - біяграфічная драма “Параджанаў” рэжысёраў Алены Фяцісавай і Сержа Аведзікяна, намінаваная на прэмію "Оскар -2014" ад Украіны.