Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі адкрывае філіял у Гомелі. Раней была падпісана дамова, якая прадугледжвае паказ на сцэне гомельскага Палаца культуры чыгуначнікаў спектакляў і канцэртных праграм рэпертуару Вялікага тэатра. Першай на сцэне палаца будзе прадстаўлена жамчужына класічнага балетнага рэпертуару - "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага.