У Берліне прэзентавалі магчымасці беларускага Банка развіцця

        Прэзентацыя Банка развіцця адбылася падчас  пленарнага пасяджэння, якое прайшло ў Дзень беларускай эканомікі ў Берліне. Старшыня праўлення банка Сяргей Румас пазнаёміў прадстаўнікоў нямецкіх дзелавых колаў з патэнцыялам Беларусі для эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. У прыватнасці, Сяргей Румас расказаў  пра бізнес- напрамкі  "Банка развіцця”,  мэты , задачы і перспектывы банка , яго дзелавы патэнцыял. Па словах старшыні праўлення , моцнымі бакамі фінансавага інстытута з'яўляюцца цесная сувязь з дзяржавай у выглядзе субсідыярнай адказнасці па аблігацыях ; высокія паказчыкі ліквіднасці , незалежны знешні аўдыт фінансавай справаздачнасці.  У Дні беларускай эканомікі прымалі ўдзел каля 120 прадстаўнікоў нямецкіх кампаній і арганізацый. Пляцоўкай для правядзення мерапрыемства стаў Дом нямецкай эканомікі - штаб -кватэра Нямецкага саюза прамыслова- гандлёвых палат і двух найбуйнейшых няўрадавых асацыяцый Германіі - Федэральнага саюза нямецкай прамысловасці і Федэральнага саюза працадаўцаў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动