Самыя свежыя кінахіты падрыхтаваў гледачам ХХ, юбілейны Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад". Ён стартуе ўжо ў гэтую пятніцу - 1 лістапада. У асноўным конкурсе будуць удзельнічаць 12 фільмаў з розных краін. Адкрые праграму драма "Параджанаў" рэжысёраў Сержа Аведзікяна і Алены Фяцісавай, намінаваная на прэмію "Оскар" ад Украіны. Журы ўзначаліць расійскі кінарэжысёр Аляксандр Зяльдовіч. Таксама пройдуць конкурсы дакументальнага і дзіцячага кіно. Кінафорум падорыць шырокую праграму пазаконкурсных і рэтраспектыўных паказаў, сустрэчы, майстар-класы, выставы і вернісажы.