Напярэдадні самітаў кіраўнікоў дзяржаў, якія пройдуць у Мінску 24-25 кастрычніка, па ініцыятыве казахстанскага боку адбылася тэлефонная размова паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які старшынствуе ў СНД, і Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Абмеркаваны пытанні, унесеныя на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Асноўны акцэнт зроблены на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Бакі абмеркавалі свае пазіцыі па ўсіх пытаннях парадку дня. Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў таксама абмяняліся думкамі па найбольш актуальных аспектах двухбаковых адносін.
Таксама Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэем Кабяковым і прадстаўніком ад Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргеем Румасам. Падчас сустрэчы гаворка таксама ішла пра маючыя адбыцца форумы.