Музей сучаснага выяўленчага мастацтва прапануе выставу з беларускім густам ад мастачкі Маргарыты Шчамялёвай - 15 габеленаў у тэхніцы ручнога ткацтва. Акрамя візуальных работ, дэманструюць работы майстра і ў лічбавым фармаце. Дарэчы, каб выткаць адну такую карціну, патрэбны тры месяцы. Кожная работа мае ўласную гісторыю і своеасаблівы эксперымент з фактурай, матэрыялам і формай. Аўтар спалучае традыцыі народнага і сучаснага ткацтва, выкарыстоўвае воўну, люрэкс і акрыл.