Беларусь прадоўжыць актыўны ўдзел у працэсе ядзернага раззбраення.

        Беларусь, якая 20 гадоў таму добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй, мае намер прадоўжыць актыўны ўдзел у працэсе ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч на пасяджэнні Першага камітэта Генеральнай асамблеі ААН (пытанні міжнароднага міру і бяспекі) у Нью-Ёрку. Аляксандр Міхневіч выказаў занепакоенасць тым, што шэраг дзяржаў не скарачаюць, а, наадварот, павялічваюць свае ядзерныя патэнцыялы. Удзельнікі пасяджэння былі праінфармаваны аб нацыянальных падыходах па недапушчэнні распаўсюджвання зброі масавага знішчэння і сродкаў яе дастаўкі. Прадстаўнік Беларусі звярнуўся да дзяржаў - сяброў ААН з заклікам да больш актыўнага і эфектыўнага міжнароднага супрацоўніцтва па гэтых пытаннях.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动