Атмасферу французскага двара эпохі караля Людовіка XIV створаць у зале прыёмаў Палаца Рэспублікі. Напярэдадні Новага года гасцей чакаюць майстар-класы па бальных танцах, вячэра з традыцыйным французскім меню і атмасферай карнавалу. Упрыгажэннем вечара стане Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Аркадзя Берына. Знакамітыя вальсы Штрауса, полькі і кракавяк у выкананні калектыву перанясуць удзельнікаў у эпоху старадаўніх рускіх баляў, апісаных Пушкіным, а таксама дадуць магчымасць адчуць сябе гасцямі Венскага балю альбо французскага двара. Чакаецца прыбыццё італьянскай кінаактрысы Арнэлы Муці. Падчас балю пройдзе дабрачынны аўкцыён. Усе сабраныя сродкі пералічаць на аднаўленне беларускіх замкаў.