У экспазіцыі - калекцыі такіх вядомых брэндаў, як Prada, Dolce & Gabbana, Armani, Versace, Gucci, Fendi. Акрамя таго, наведвальнікі могуць ацаніць зорны эксклюзіў: сумку Джуліі Робертс, сумку з пер'ем Барбары Стрэйзанд, рукзак Элтана Джона, боты Мадонны. На выставе таксама можна знайсці сумкі, якія належалі Грэйс Кэлі, Нэнсі Рэйган, Жаклін Кенэдзі. Рарытэтныя рэчы ў Мінск прывёз італьянскі калекцыянер дырэктар фонду "Мастацтва Сарціраны" Джорджыа Форні.