Узаемадзеянне Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана з Еўрапейскім саюзам абмяркоўвалася на сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з новым намеснікамі дырэктара дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Віяленай дэ Вільмер. Разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Францыі, асаблівая ўвага нададзена ўзаемадзеянню Беларусі з Еўрапейскім саюзам і ўдзелу нашай краіны ў праграме ЕС "Усходняе партнёрства". Важнай тэмай гутаркі стала развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дяржавамі.