Беларускі спявак Аляксандр Меркуль выканаў многія шлягеры ансамбля "Песняры". Прагучалі "Мой родны кут", "Калыханка", "Алеся", "Волагда", "Беларусь", "Каля Чырвонага касцёла", "Белавежская пушча" і многія папулярныя песні 80-х гадоў.
Канцэрт прайшоў пры аншлагу. Акрамя французскіх гледачоў, прысутнічалі таксама прадстаўнікі беларускай і рускай дыяспар.