Стварэнне адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы практычна завершана, паведаміў намеснік генеральнага сакратара АДКБ Генадзь Нявыглас падчас круглага стала " АДКБ і пытанні гарантавання еўрапейскай бяспекі".
Па яго словах дакумент пакуль не быў падпісаны па тэхнічнай прычыне : Кыргызстану неабходна правесці яго праз парламент. Генадзь Нявыглас адзначыў , што кыргызстанскія парламентарыі запэўнілі , што праблема будзе вырашана. Пазней кіраўнікі краін АДКБ падпішуць дакумент у працоўным парадку.
Таксама вядзецца работа па стварэнні калектыўнай сістэмы рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.